Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Хлопцы іграюць джаз

Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
У маладосці нядоўгі век – ведае кожны з нас. Сумныя жарты рыхтуе лёс, і непазбежны скон... Ды, не зважаючы ні на што, хлопцы іграюць джаз І прыпыняюць на гэты час вечны быцця закон. Пад вуркатанне басовых струн сола вядзе раяль, Дотык пяшчотных пальцаў ён ператварае ў гук. І падаецца ударнік-зух чараўніком амаль – Так заварожваюць спакваля лёгкія рухі рук. Дорыць надзею на нейкі цуд гэты паўцёмны склеп, Радасць гармоніі, волі дух адчуваюцца ў ім. Хай не заменіць найлепшы джаз просты надзённы хлеб, Але ж не хлебам адным жывем, дальбог, не хлебам адным!Air Max 90 Ultra 2.0 Essenti


Дальбог! Не хлебам адным!

Цудоўна!