Колькі кілаграмаў смерці
на зямлі
будзе вакол нас.
У попел можа перацерці
і жывых, і мертвых
вечны толькі час.
Не памерці б чалавеку
ніколі, ці можна?
Не цікава...не цікава...
жыць і дыхаць
у карак веку
вось і ўся забава.
Мама... Была б ты вечнай
большага шчасця не трэба...
Зоркай на шляху маім млечным
асвяшчала мае неба...
Вечна жыць усе мараць людзі,
дыхаць, есці, спаць, і піць...
Замарудзіць, замарудзіць
ланцугі лепш усе разбіць.
2014 г.