Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Косава. Вуліца Тадэвуша касцюшкі, 45.

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)
“Косаўскі зшытак”. Заходзьце ў госьці да мяне… Пад яблыняй, на лаўцы з вамі пасяжу. Тут цішыня – ўсвядомлена паўней, і зорачкі – ярчэй, начамі я на іх гляжу. Пра вечны думаю Сусьвет… Пра тых – хто на сваіх планетах… Таксама можа, нейкі там паэт глядзіць на зоркі, як і ўсе паэты. І піша вершы пра жыццё… Цікава, у яго яно якое… Цікава – Млечны Шлях куды пацёк… А на душы – загадкава-спакойна… Заходзьце ў госьці да мяне… З калодзежа дастану вам вадзіцы – Збіраецца, жывая, ў глыбіне. І я вам дам яе – жывой, напіцца. Стары, маленькі, добры гарадок… У ім са мной перабывала столькі рознага… Жыцця цудоўнейшы шматок, падараваў мне любы Косава. Радзіма жонкі тут маёй… Тут дом яе – на ўскрайку горада, ля леса. Няведама якою каляёй – мяне калісь сюды занесла. І палюбіў я гэты гарадок – мы спадабаліся, адзін другому. І Час жыцця па-іншаму пацёк – з вяртаннямі, сюды – дадому… Заходзьце ў госьці да мяне… І не зважайце, што мы незнаёмы. Мы пагуторым, з кавай, ў цішыне, і вы – адыдзеце ад стомы. Вы зразумееце тады, што тут, сярод Прастору Сьвету – мястэчка, дзе няма Бяды, дзе сустакаюць вас прыветліва. Калі вас Сум, ці Гора йме… Й няма з кім гэтым падзяліцца… Мужчына вы, альбо дзявіца… Заходзьце ў госьці да мяне – Сусьвета тут сталіца… *+* 16 чэрвеня 2014 г. JORDAN