Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Кожны дзень прачынаешся з прагаю цуду...

Сярэдняя: 4.3 (56 галасоў)

Кожны дзень прачынаешся з прагаю цуду,
А яго ўсё няма — як будзёніцца ціш!
I дарэмна чакаеш нязвыклага гуду,
Пры якім, нібы ў космас, у свет паляціш.

Так, звычайна усё, як заўсёды — без свята.
I будзёняцца ў шэрані вочы твае,
I зашоргалі ў снежных сумётах лапаты,
I пад кранам вада, як пад лёдам, пяе.

Пад акном неразвіднелым сварыцца хтосьці,
I машыны спрабуюць па веі паўзці...
Ну, а цуд? Ну, а свята?.. Нячастыя госці! —
Ля цябе неяк збоку спяшаюць прайсці.

I сягоння зноў будзе усё, як і ўчора,
Будзе дзень, што на памяць, бы ўрок, завучыў.
I знаёмы аўтобус, і праца — да зморы,
I знаёмая крыўда — як стрэмка ў душы...

Ну, а можа, той цуд, як заўсёды, з табою,
Можа, лепшага свята на свеце няма —
Калі сонца, ўзыходзячы, ў гурбе прыстоіць,
Калі б'ецца, як мятлушка, ў шыбу зіма...



крануў верш

крануў верш

мне так падабаецца гэты верш

мне так падабаецца гэты верш :)

добры верш! нешта сваё у iм

добры верш! нешта сваё у iм знайшла.