Кожны дзень — як глыток віна —
араматны,
салодкі,
хмельны.
І, здаецца,
яшчэ да дна
не паўчаркі,
а келіх —
цэльны.
Неўпівальны —
каб піць і піць —
і адпойваць пітвом гаючым
плоць і дух,
што так прагнуць жыць,
і не меней, чым...
неўміруча.
Кожны дзень — эта свята свя...
свята святаў
і дзіва дзіваў!
Гэта шчасце тварыць-ваяць
і не дбаць
аб вялікім
хціва —
а надзённае смакаваць
і за існае дзякваць
Богу...
і любіць,
і да ста "куваць"...
Не, зязюлечка,
не, не многа!
12.03.2017