Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Красавiк

Сярэдняя: 5 (1 голас)
У жыццё, як раней, улюбёны Я адкiнуў зiмы чарнавiк Бо вярбы новай сукняй зялёнай У вакно заглянуў красавiк Уварваўся ён ветрам у хату I вакно да сцяны адчынiў Нагадаў мне адразу пра тату Ён апошнiм ў жыццi яго быў… Ён прынёс i другую мне звестку Што вясна пераможа зiму Як у попел агонь спалiць трэску Я, канешне, паверыў яму Красавiк – уздыхнуць гэтак вольна Хiба ў маi мажлiва яшчэ Не спяшайся, прашу, хай павольна Водар твой ў маю душу цячэ А на неба пацiху выходзiць Як цытрыны шматок, маладзiк Што ён робiць са мной, што ён робiць Гэты дзiўны хлапчук-красавiк Nike Air Presto Fly