Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крок

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

У памкненні ісці -
бачу пачатак.
Кожны крок наперад -
зараджэнне Новага,
кожны крок назад -
перажытак Старога.

Секунды складуць хвіліну,
хвіліны ператворацца ў гадзіну,
тыдні перарастуць у год.
Кожны год вакол сябе збірае безліч
такіх як сам, сабе падобных,
утвараючы стагоддзі...

І толькі чалавечы крок - жыццё!
09.02.2012
Гарадзея