Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Крокі

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Ад рыфмы да верлібра толькі крок.
Калі развагам, думкам, словам цесна,
То ўсе яны сплятаюцца ў клубок,
Каб з формамі знайсці сваю сумеснасць.

Не пішацца пакутлівы санет –
Збор непарушных прынцыпаў і правіл,
А сціплы мілагучны трыялет,
Містычна сэнсы рыфмамі падправіў.

Не зможа зачароўваць той сюжэт,
Дзе ямб і амфібрахій, нібы краты.
Рассекчы б вузел, вызначыць сакрэт
І белых вершаў атрымаць караты.

Умоўнасцей зарок хачу прабіць
І да верлібра крок ступаю першы…
Ды колькі ж крокаў трэба мне зрабіць,
Каб у верлібры загучалі вершы?