Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Курапатам

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Між крыжоў блукаю асцярожна.
вокам дзе ні кінь- адны магілы.
Перад БОЛЕМ час бездапаможны.
Цішыню трываць не маю сілы...

Злодзей ты, ці не, прысуд адзіны
Вынясены ўладаю бязбожнай.
Рана незагойная Айчыны,
Зарасцеш травою прыдарожнай?



Зінаіда! "Вока дзе ні

Зінаіда!
"Вока дзе ні кінь..."
Каб кінуць вока яго трэба спачатку вырваць...
Можна толькі кінуць вокам.

Дзякую за ўдакладненне. На

Дзякую за ўдакладненне.
На жаль, наша пакаленне валодае роднай мовай не на дастатковым ўзроўні, будзем імкнуцца палепшыць становішча.

Зінаіда, Вы мне са сваім

Зінаіда, Вы мне са сваім вучыцелем нагадалі расказ А.П.Чэхава па якому нават фільм савецкі быў. Там прыслужніца сумленна адпрацавала прыглядаючы за дзяцьмі гаспадара два месяца пры першапачатковай дамове 60 рублёў у месяц. Дык гаспадар адразу пры разліку заявіў - па 40(!) дамаўляліся. За гэтым паступова зрабіў яе вінаватай ва ўсім што было і што не было ў доме і прапанаваў напрыканцы ей кшталту некалькіх рублёў. Тая столькі нацярпелася ад прамовы, што тут жа пагадзілася і падзякавала, хоць і засмучаная. А вучыцель гаворыць: " Нельга быць такой размазнёй!", і аддае ёй яёныя 120. Вос такі быў вучыцель па Чэхаву.
А калі вас так збянтэжыла гэтая заўвага, дык дадайце ўсяго толькі да "ВОКА" літару "М".
Усім вядома што вокам кідаюць.)
З увагай і павагай наколькі гэта магчыма.)