Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зінаіда Кірнажыцкая

Сярэдняя: 4.3 (22 галасоў)
Па блакітнаму небу Ціха плывуць воблакі. Яны ўсе бачаць і усе ведаюць Пра нас, людзей. Пра наша шчасце і наша гора, Пра нашы справы і ўчынкі, Усе пра нас. А потым яны плачуць, Таксама аб нас. І, бачачы гэтыя слезы, Мы становімся лепшымі... Дзякуй вам, воблакі! Nike


Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)
Між крыжоў блукаю асцярожна. вокам дзе ні кінь- адны магілы. Перад БОЛЕМ час бездапаможны. Цішыню трываць не маю сілы... Злодзей ты, ці не, прысуд адзіны Вынясены ўладаю бязбожнай. Рана незагойная Айчыны, Зарасцеш травою прыдарожнай? Air Zoom Pegasus 34 Leather


Сярэдняя: 4.3 (16 галасоў)
Спяшаешся гастрыць нажы, Чакаеш доктара ў халаце. На ампутацыю душы Заўжды ідзеш, як крыўдзіш маці. Ды застанецца ў сэрцы боль, Не супакоіцца сумленне. Гатовы б лыжкай есці соль, Але не вернецца імгненне. Адзін стаіш сярод мяжы, Няўтульна стала ў роднай хаце, На ампутацыю душы Ідзеш заўжды, як крыўдзіш маці. Nike Odyssey React


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Ў душы адказнасць і трывога Баюся лёс свой не пазнаць : Сярод шляхоў знайсці Дарогу І ўбок з яе не саступаць. Прамовіўшы аднойчы “любы” Пачуцці ў сэрцы захаваць, Патрэбна будзе, сціснуць зубы Але не здрадзіць і стрываць. Адказу я пакуль не маю, Змагу быць вернаю , ці не. Са спадзяваннем запытаю: Каханы мой, даруеш мне? Footwear