За шэрым схіленым парканам
скрыпіць пясок сырых дарог,
спадае медны ліст каштанаў
на жоўты стоптаны мурог.
Ідзеш, яго рукамі ловіш, -
злавіўшы пусціш, хай ляціць, -
зноў не шумець яму ў дуброве,
вясенніх шолахаў не піць.
І сумаваць яшчэ так рана,
калі ўдаль маніць сцежак гладзь,
калі на шум лістоў ў тумане
умееш песняй адказаць,
калі так хочацца смяяцца,
што яшчэ чуеш, бачыш ты,
як ціха сыплюцца праз пальцы
каштанаў звонкія лісты.
Мне спадабауся гэты
Мне спадабауся гэты верш)))))))
мне вельми падабаюцца вершы
мне вельми падабаюцца вершы беларуских письменникау и у асабливасци Максима Танка,и як добра што людзи николи не забудуць пра их!!!
Вельми добры,прыгожи
Вельми добры,прыгожи верш!!!!!!!!!!!!