Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ларысе Геніюш

Яшчэ не ацэнена

Пасьля прачытаньня "Споведзі" Ларысы Геніюш

Памяці заступніцы пакутнай,
Маці ненароджаных сыноў,
На вякі Радзімаю прыкутай
За сваю адданую любоў!..

Не чакай ты літасьці ад мяне:
Маю абяздоленых цэлы край!
Маё сэрца цяжкае не скране
Ні малітва сьлёзная, ні адчай.
Не глядзі дакорліва: я раба…
Волі пераможаным не даюць.
У самоце скіне лісьцё вярба…
З шапаценьнем падае “Беларусь!..”

05.01.15-07.01.15



Не чытаў споведзь Ларысы

Не чытаў споведзь Ларысы Геніюш ... Мог не чытаць арыгінал? Мог.
А без гэтага таксама не эксперт па дадзенаму вершу, названаму копіяй Геніюш, выкананай Паўлінкай.