Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Паўлінка

Сярэдняя: 4 (1 голас)

а ты пішы ня слухай нікаго
а ты пішы як пішацца радная
душа мая
усе да аднаго
імкнуцца да зачыненага рая

і хай тваім славам што йдуць з глыбі
ніхто ніхто зусім ня дае веры
а ты далей няспынная плыві
і адчыняй наросхрыст свае дзьверы.



Сярэдняя: 2 (1 голас)

А я чакала й верыла табе.
І уначы за нас малілась зорам.
А гэта - проста грушы на вярбе,
Сарваныя з ганьбою і пазорам.

А я табе усё сваё жыцьцё
Гатовая была аддаць задарам.
Каб разам акунуцца ў небыцьцё.
І захлынуцца хвалямі пажару...

А я была гатовая на ўсё.
Я верыла табе. І ўсё чакала.
А ты мяне адкінуў, як рызьзё.
І я рызьзём ля ног тваіх упала...



Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Жыцьцё маё параненаю птушкай
Імкліва ападае долу ўніз...
Мой боль не залячыць і не загушкаць,
Як прошлае ня вернецца на біс.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калісьці была я маленькай,
Я верыла ў казкі і сны.
Маленства прайшло, на каленках
Пакінуўшы шрамы адны...

Калісьці была я шчасьлівай.
Кахала, кахалі мяне.
А шчасьце як хвалі: прылівы,
Адлівы... І зноў я на дне...