Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Легенда пра бусла.

Яшчэ не ацэнена

(з серыі "Легенды і паданні Беларусі"
напісана па матывах народных паданняў)

Даўным даўно гэта было.
Зямля квітнела, усё цвіло.
На небе дзесьці жыў і Бог -
Пярун, Вялес ці мо Сварог?

Ніхто не ведае дакладна.
Гавораць рознае і складна.
Гуў лес і пухкалі балоты,
І столькі ўсякае брыдоты

Там развялося, што не стала
Ад іх ратунку. Дзе папала
Гадзюкі поўзалі, вужы,
Рапухі, яшчаркі, смаўжы.

Кішэла гадствам наваколле,
Паўзлі яны з дзвярэй, са столі.
Зусім жыцця ад іх не стала,
А ні дарослым, а ні мАлым.

І вось тады за дапамогай
Звярнуўся чалавек да Бога.
Маліў, Зямлю каб дапамог
Ад паўзуноў ачысціць Бог.

Тварэц, пачуўшы боль такую
Сказаў: « Зямлю тваю ўратую,
Але не проста так, з умовай -
Дай, чалавеча, ты мне слова,

Што дапаможаш трохі ў гэтым...
Бог пазбіраў з усяго свету
Усё, што поўзала, у мех
І завязаў вяроўкай верх.

Таго паклікаў чалавека.
І кажа: «Кінь мяшок у рэку.
Тут у мяшку сакрэт вялікі.
І хто б ні зваў з яго, ні клікаў,

Ты не павінен адгукацца,
Бо можа мех той развязацца,
Такое нельга дапусціць.
Павінен ты вось так зрабіць."

«Зраблю я ўсё, як мае быць.»
Згадзіўся чалавек. І кідзь!
Тоў велізарны мех на плечы.
Пайшоў раку шукаць, дарэчы.

Мяшок, як хтосьці падмяніў,
Заварушыўся ўвесь, ажыў,
Стаў па спіне качацца шарам,
Вісчаць, шыпець, палохаць карай.

А чалавек цярпеў і нёс…
Было не вытрываць, да слёз.
І калі ўжо зусім знямог,
То адпачыць спусціўся ў лог.

І тут найшло на яго ліха -
Спакуса: « Дай хоць вокам, ціха,
Я зазірну ў прыкры мех.
Няўжо вялікі гэта грэх?

Хоць ведаць буду, што таплю.
Бо, што сказаў, тое зраблю!»
Канец вяроўкі пацягнуў…
Ды толькі ў шчыліну зірнуў

І тут жа мячыкам адскочыў.
Гадзюка вынырнула ў вочы.
За ёй усе палезлі гады...
І апусцеў мяшок пракляты.

Бог паглядзеў на гэта крыва
І раззлаваўся не на дзіва.
На ўсе нябёсы ён зароў:
«Ты, чалавек, мяне падвёў!

Не быць табе больш чалавекам!
Буслом зраблю цябе навекі,
Каб гадаў, што з мяшка пусціў,
Ты ўсё жыццё сваё лавіў!»

Вось с той далёкае пары
І завяліся ў нас буслы...
Ахоўнік, сімвал Беларусі!
Святая птушка гэта - бусел!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061504500

Легенда пра Бусла - https://www.chitalnya.ru/work/1803557/