Адзін чалавек
ступіў на лесьвіцу
свайго разьвіцьця,
але спыніўся
на першай жа прыступцы.
Другі чалавек
падняўся трошкі вышэй,
але аступіўся
і кулём паляцеў уніз.
Трэці чалавек,
які трымаўся
за парэнчы мэтанакіраванасьці,
амаль дасягнуў жаданай вышыні,
хоць да найвышэйшай прыступкі
заставалася яшчэ шмат крокаў.
Так яно й працягвалася:
адзін стаяў унізе,
разгублена азіраючыся вакол,
другі непадалёку войкаў ад болю,
трымаючыся за пабіты бок,
трэці горда й велічна
глядзеў зьверху.
І ніхто з іх ня ведаў,
што ў гэтым дзівосным велічным будынку
ёсьць ліфт.
Велмі добра. Так, ліфт не для
Велмі добра. Так, ліфт не для усіх.
І той цудоўны ліфт -- тузін
І той цудоўны ліфт -- тузін кніжачак з серыі "Уся сусьветная філасофія за пяць хвілін"!!!!
цудоўна
цудоўна
..Так вып`ем жо за то : каб
..Так вып`ем жо за то : каб гумар жыу апасля смерцi ! -)