Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лецейка

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Лецейка — пяюшка і лятушка ў вобразе жар-птушкі з неспадзевам— толькі заспявала штось на вушка, толькі адагрэла "калашушкі"— як ізноўку некуды зляцела. Лецейка — хвілінкавая хваля— сонейка азёрнае, рачное: ўчора толькі воды абдымалі, летняй цеплынёю цалавалі, сёння ж — адрынаюць у былое. Лецейка — імгненнае агменне — радасць невымоўная, п'янкая: прыгаршчы сунічнага прамення — быццам ніспасланае знаменне: ўсё калісьці, мілыя, знікае. Лецейка — лагоднейшыя ліўні, летнія палівы і праполкі, золата, сабранае у жніўні, фота небакраю — выгляд дзіўны з гнуткай весялухаю — вясёлкай. Лецейка — расчуленае сэрца, што ўсяму цудоўнаму адкрыта, эра безумоўнага бяссмерця, цеплы успамін, які не сцерці, вечнага вяртання акавіта. 29.07.2014 Nike