Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

лета

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Купаліся русалкі
На Русальным тыдні,
Гайдаліся на гнуткіх
Бярозавых галінах.
Шаптаў ім ціха ветрык,
Пры месячка сьвятле:
"Прыгожыя, вясёлыя,
Што аж душа пяе..."
Ім лашчыў вецер грудзі,
Браў за танюткі стан,
А грэшныя іх гульні
Хаваў сівы туман.
А ранкам промні сонца
Усыпалі зямлю -
І зьнік туман, і зьнікла ўсё -
Ці праўда? Ці падман?..



Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Табе хвала і ў песнях і ў баладах,
А твой пагляд балючы для душы.
Знішчаюць за злачынства і за здраду.
За што ж цябе, за што ж цябе?
Скажы.

За лёс свой не выказваеш трывогі,
Хто, каб параніць, да цябе не лез?!
Папераджальны вынес на дарогу
He крык, а просьбу: «Беражыце лес!»

Такі цярплівы, ты у нас адзіны.
Карэнне заглыбляеш у зямлі.
А «Беражыце лес!», як напамінак,
Як быццам штосьці ўжо не збераглі.