Леў чоўнавы, застыла біруза,
І мёдам сонца ў верасах загразла.
Самлеў заход, пусты нябёсаў гмах,
Пяскі вакол і смска спрахла.
Шкада сябе, тры дні яшчэ брысці,
Леў чоўнавы матаецца ў пясках.
За залатым руном, па золаце ісці,
Падлічваючы час ў маладзіках.
Той доўгі сон - ён казачна прыгож,
Надзеі поўны, і вады ня трэба.
На прыканцы дарогі, анягож,
Лёў абярнецца, зоркі лінуць з неба.
Ты спіш, і бачыш сон у сне.
Ты ведаеш: прачнуцца трэба - двойчы.
Вароты сноў - закратаны ўдвайне,
Але ў канцы - адчыняцца аднойчы.
І мяккае святло маладзіка,
На золаце пустэльні серабрыцца,
Падорыць сон - як зорная рака,
І неба бірузою заіскрыцца.
цудоўны верш
цудоўны верш