Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ліхтар у паветры больш за волю...

Яшчэ не ацэнена

Ліхтар у паветры больш за волю
Не запаліць, не падыйсці.
Атрутны дым ужо пад столлю,
І больш нікуды не ўцячы.

Маей зямлі з вялікай моцай
Зрабілі дзірку ў галаве...
Цякуць мазгі, і хто ахвочы,
Той цягне, цягне іх сабе...

Мы не жадаем так жыць,
Пад прымусам паганым...
Наша сэрца гарыць
Агнем палымяным.

Яны знішчылі душу
Народа, людзей...
Яны сілай прымусілі,
Каб быць нам цішэй.