Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лістапад

Сярэдняя: 4 (10 галасоў)

Сумуецца клёну:
Што клёну без лісця?
Сумуецца клёну —
У клёна восень.

У роздуме поле:
Што полю без жыта?
Маркоціцца поле —
У поля восень.

Трывожыцца неба:
Што небу без птушак?
Надзьмулася неба —
У неба восень.

Сціскаецца сэрца
Ад жалю да клёна,
Да поля і неба,
У сэрца восень.