Лісцем, распусна нафарбаваным, Менск закіданы. Колеры сціплых апошніх кветак Стрэнуцца зрэдку. Вецер з імпэтам бамжоў заганяе Грэцца ў трамваі. Я недарэчнаму сонцу дзіўлюся. Восень - на Беларусі