Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Лівень

Сярэдняя: 5 (19 галасоў)
Вы не бачылі часамі, Як, напіўшыся з крыніц, Вырастаюць за лясамі Горы спелых навальніц? Вырастаюць і хістаюць Над сабой блакітны звон I агністымі хвастамі Хвошчуць сонца наўздагон. Іхнія — зямля і неба! Прэч з дарогі, прэч усе!.. Вёцер спуджана і нема Страпянецца на страсе. Ліст вусцішна залапоча, Пыльны выскача віхор, Певень, быццам супраць ночы, Пракрычыць апошні збор. Блісне ў твар халоднай крэскай, Свет закрые дацямна — I з грымотамі і трэскам Рухне чорная сцяна. Б'юць руччы па каляінах — Ці дарога, ці рака? I азон з душком палынным У пакоях заблукаў... Перамые, прапалошча, Нібы ў новай лазні дзед, Свет запыленыя мошчы, — Як народзіцца на свет! Цішынёю ахінуцца I нябёсы, і зямля. Hi травінкі не шапнуцца. Hi жыцінкі — у палях... Ані спрэчак, ані звады У птушынае гурмы, I за мройным даляглядам Спяць натомлена грамы.Adidas


Настоящая,замечательная

Настоящая,замечательная поэзия.Настроение,сила,ритм.Попала я в грозу!