Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мае слёзы

Сярэдняя: 5 (7 галасоў)

Я забываў цябе, мая Айчына,
Ў часы дажджоў, часы нямог.
Я не чытаў цябе, Францыск Скарына…
І Багдановічаў “Вянок”.

Мой родны кут, я так цябе цураўся!
Я хворым быў… Цяпер я іншым стаў.
І плачу, бо ніколі не змагаўся
Я супраць супастатаў зграй…

Але і ты, і ты, мая Краіна,
Ці сапраўды ты дбала пра мяне?
Ці ты мяне любіла, свайго сына?
Не. І яшчэ раз не…

Я прабачаў цябе, мая Айчына,
За здраду з ворагам маім…
Цяпер і ты свайго старога сына
Прабач за ўсё… І моўчкі пастаім.



Вось гэта сапраўдны

Вось гэта сапраўдны патрыятызм! Колькі пачуццяў, колькі горычы ў Вашым вершы! Колькі любові да краіны і колькі крыўды да яе! Дзе можна пачытаць яшчэ што-небудзь з Вашага, паважаны паэт?

Так, пагаджуся з вамі. Вельмі

Так, пагаджуся з вамі. Вельмі файны верш!