Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МАЁЙ ЗЯМЛІ

Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Зямля мая — мой звонкаспеўны край,
Стятая жыватворная крыніца!
Вяртаюся сюды, нібыта ў рай,
Каб ля святых вытокаў памаліцца;

Вачмі лугі аблашчыць і палі,
Падлесак мой, што дружна ў рост пусціўся,
Сцяжынкі тыя, што ў жыццё вялі,
Каб не зблудзіў, са шляху каб не збіўся.

Хачу ўдыхнуць паветра і святла,
Абшарам самавітым наталіцца,
Пацешыцца з буслінага крыла
І з чарадой птушынай парадніцца.

О краю мой — святляны, дарагі,
Прытулак жыццяспеўны, жыццядайны!
Ты лечыш ад самоты і тугі,
Ад нематы і немачы адчайнай.

Табе сыноўскі нізкі мой паклон,
Табе мая бязмежная удзячнасць
За несціханы ў сэрцы перазвон,
Душой адчутую радзімы значнасць.

Я веру, калі стане золка мне
Ад ветру злога, сцюжы і завеі, —
Мая зямля, бы маці, прыхіне
І, як ніхто на свеце, зразумее.

Таму я зноў вяртаюся сюды,
Да родных ніў, да звонкай той крыніцы —
Святой і жыватворнае вады, —
Вячыстай прыгажосцю прычасціцца.



Вельмі цеплы верш, дзякую за

Вельмі цеплы верш, дзякую за частачку сонца у зімовы дзень.