Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Валеры Максімовіч

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
АДЧАЙНАЕ Я — нявольнік самотны з забытага краю. Я — пакутнік, закуты людзьмі ў кайданы, — Ані волі святой, ані ласкі не маю, Ды асуджаны без аніякай віны. Грудзі боль невыносны пячэ-раздзірае, Сэрца б’ецца, нібыта ў шаленстве сляпым. І не знаю, за што мяне Бог так карае, Шле мне выпрабаванні адно за адным. З дня у дзень, з году ў год насланнё чорнай хмарай, Як каршун той, кружляе-вісіць нада мной. Не адважуся — бо адвучыў сябе — марыць, Не здабуду ў душы сваёй лад і спакой. Рвуся ў спуднай трывозе, ў зняможаным гоне — Ні адхлання няма мне і ні забыцця… Неадкупны прыгонны я, вечны прыгонны Не ў чужога — свайго, што ад Бога — жыцця. Ці то дождж секане, нібы шротам, па твары, Ці то спёка абпаліць знарок усяго, — Я цярплю, я трымаю, трымаю удары, Не растраціўшы духу зямнога свайго. І калі давядзецца ўсё ж легчы на сечы Пад напорам звыродных атар дзікуноў, Не сцярплю, не зміруся і там, і не ўкленчу — Папрашуся на бітву святую наноў. Womens Running Shoes


Сярэдняя: 5 (9 галасоў)
На той зямлі, дзе вечна быў няўрод І лютавала злыбедная сіла, Праз сотні згубных і знябытных год Паэтава душа закаласіла. На пустцы той - счужэлай, нежывой, На гонях тых - бяскроўных, скамянелых - Змог моц узяць расток з зямлі сваёй І выбіцца з-пад скіб, ужо скалелых. Сярод згібелай стыні і пяскоў, На шэрым абязлюднелым абшары Душа паэта вынікла з акоў Зямной і небнай неадступнай кары. Адрынуўшы прысуды і грахі, Зняможліва, адчайна, ускрыжова На белы свет - знямелы і глухі - Прабілася паэтавае слова. Знядужы люд зацята ўсё маўчаў Пад ношаю свайго наканавання І не пачуў, не згледзеў, не спазнаў Душы ўваскрослай цёплае дыханне. Паўсюль стаяла страшная мярцвень, І ў гэтай беспрасветнасці цярновай Як заклік, як малітву - з дня на дзень - Душа паэта прамаўляла слова. Калі ж яму не ўдасца ўратаваць Сусвет, што зыдзе ўвесь на пацяруху, Жывое слова зможа сведкам стаць Няўмёрласці ўваскрошанага духу. Womens Footwear Online


Яшчэ не ацэнена
ДЗЕЦІ ПУСТЫНІ У свеце блукаем адно, акаянныя дзеці пустыні, І — непрыкутыя — ходзім наўпрост і наўсцяж. І дзе ні ступіць нага — там чарнобылі стануць, хатыні, І куды вока ні гляне — паўстане падманны міраж. Што мы за людзі? Якога мы роду-заводу? Скуль мы прыйшлі і куды нас пракляцце вядзе?.. Шмат, паглядзеўшы, навокал натоўпу-народу, Толькі затым чалавека не бачна нідзе. Божа святы! Вы — святыя апостальскай веры! Ці ж вы не бачыце, ці анямелі вы ўсе?! Скуль напладзілася здрайцаў-іудаў без меры, Што зніштажаюць, паганяць усё пакрысе? Веру — ў бязвер’е нікчэмнае ператвараюць. Праўду — з хлуснёю імкнуцца дашчэнту змяшаць, — Бо над усімі — уладу бязмежную маюць, Бо ім на кожнага — кожнага з нас — напляваць. Хто мы для іх? — Анямелыя дзеці пустыні, Што адцураліся веры і праўды святой… І калі нават усе мы заўчасна загінем — Хтосьці адродзіцца з іх у малельлі пустой. Будзе ізноў заклікаць да Вышэйшае Рады, Будзе ізноў прысягаць на распяцці святым Толькі затым, каб аднойчы “даверліва” здрадзіць, — Толькі затым! Божа мой правы! Чаму так ужо павялося З часу далёкага і да апошняга дня, Што з дзікім гойсаннем вецер брыдоту разносіць, А падпявае яму — ашалелае ў дошку — гайня? Злітуйся, Божа! Не дай закарэць нашым сэрцам — Вымалі іх, ад халоднай зімы уратуй, Засцеражы ад згрызоты — сканаць ў паняверцы, — Божа, пачуй!................................................................. Off White X Max 90


Яшчэ не ацэнена
ЗА ШТО?.. Не ведаю — хто і навошта Ў душу пасяліў тугу. Ніяк я яе пазбыцца Не мог ды і не магу. Я быў, як ягнё, патульным, Даверлівым — як дзіця, І не заўважаў пагрозных Пярэваратняў жыцця, — І хваля мяне захапіла Ў віруючы свой прасцяг, Круціла, вярэдзіла, біла, Наводзіла ў сэрцы жах. І крыкнуць — не меў я моцы, І духу не меў, калі Прасіў малітоўна: “Божа, Мне ласку сваю пашлі...” У вусцішны час паўночны Я слёзна крыж цалаваў... Ды стогну майго і болю Ніхто не чуў і не знаў. Як быццам і свет, і людзі Аглухлі, аслеплі ўраз... Агеньчык струменіўся кволы І той непрыкметна згас. Укленчыўшы у малельні, Нічога больш не прашу... ...Зямныя і небныя богі Распялі маю душу. Adidas Shoes