Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

У дзён чарадзе...

Сярэдняя: 5 (1 голас)
У дзён чарадзе, у моры спакусы іду па вадзе — як Пётр — да Ісуса — па клічу душы, па закліку сэрца, па зніклай мяжы былой паняверцы. Іду да Хрыста з надзеяй і верай. І страх мой растаў, як жарсці хімеры. Чым болей свой крок Равві давяраю, тым бура ля ног лагодней іграе. На Бога гляджу — вачыма — у вочы — ратую душу ад прывідаў ночы. У моры нягод, у спраў акіяне адзіны Гаспод — маё ратаванне. Адвесці пагляд у бок немагчыма — сумненне, бы кат, бы цмок за плячыма. Ледзь я слабіну істоце дазволю — адразу ж тану ў хістальным наўколлі. Таму я малю: "Даруй мне, Ісусе! Мне б веру Тваю! Я з ёй не згублюся! А як знемагу, руку працягні мне — і ўсё я змагу! І свет не загіне!" 16.06.2014 Puma


Ты бачыў бога? Пашанцавала.

Ты бачыў бога? Пашанцавала.

чароўны верш

чароўны верш