Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Малітва сутоння

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

вячэрні акт, сваёю прахалодай
згарнуўшы сцэну дзённых спраў у кроў,
спектакль тысячны даваў з нагоды
такога захаплення дзівакоў.

я стомленасць змываю абмываннем
так развітаўшыся з гарачым днём
з адвечным неадказанным пытаннем
мне раніцай паўстане акаём

кароткая гадзіна, каб маліцца,
крануцца моўчкі таінства ўва мне,
і сціпла прад Стваральнікам схіліцца
ў пранізліва звінячай цішыні

і перад Ім, прад тым хто многа Вышай
пыхліва-прагных, прымітыўных нас
ачысціць душу, стаўшыся чуць бліжай,
без шалупіння адпраўляць галас

цямнее хутка свет сярод малітвы,
змярканні гэты веды мне далі:
жыццё кароткае, для духу бітвы,
увесь час трэба быць нам на зямлі

і растварыўшы ўшчэнт заслону часу,
гадзіны тыя ў глыбіню плывуць,
асветліўшы мне думкі толькі зараз,
што тут для вечнасці пакутую-жыву ...



якая глыбокая філасофія, дух

якая глыбокая філасофія, дух захапляе :-)