Магутны Божа! Уладар сусветаў,
Вялікіх сонцаў і сэрц малых!
Над Беларусяй, ціхай і ветлай,
Рассып праменне Свае хвалы.
Дай спор у працы спакойнай, шэрай,
На хлеб штодзённы, на родны край.
Павагу, сілу, і веліч веры
Ў нашу праўду, у прышласць — дай!
Дай урадлівасць жытнёвым нівам,
Учынкам нашым пашлі ўмалот.
Зрабі свабоднай, зрабі шчаслівай
Краіну нашу і наш народ.
Адзін з самых прыгожых
Адзін з самых прыгожых рэлігійных вершаў. Найлепшы гімн Беларусі.Кс. Юры Быкаў
Гэта духоўны гiмн усiх
Гэта духоўны гiмн усiх беларусаў. Наколькi я памятаю, ў час нашай незалежнасцi ад ТНП яго хацелi зрабiць гiмнам Беларусi.
Przepiękny, patriotyczny
Przepiękny, patriotyczny wiersz...
узнёсла
узнёсла