Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Маці – Радзіме

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)
Пра быліначку кожную роднай зямлі, Пра маршчынкі, што ў лёсе тваім праляглі, Напісаць я б за шчасце лічыла. Як высока ў блакіце аблокі плылі, Як курлычуць увесну здалёк жураўлі, Праспявала бы радасна, шчыра. Што сінеюць улетку і Нёман, і лён, Што за хваляю коціцца хваля ўздагон, Расказаць навакол бы хацела. За Хатынь і балючы яе перазвон, За вайну і за рэха чарнобыльскіх дзён Аддала бы душу я і цела. Як шкадую, што даў Бог маленькі мне дар, І не знойдзеш нідзе такіх моцных фанфар, Каб пачуў ўвесь свет пра Радзіму маю дарагую. Толькі маці – Радзіме не трэба ахвяр. Дасць прытулак любому, затушыць пажар, І заслоніць ад бед , ад ганьбы ўратуе. На заводах руплівая праца цячэ. На палетках- пшаніца, авёс і ячмень. Як не славіць цябе? Я табой ганаруся! І паветрам, што дыхаць дае мне лягчэй, І світанкам, які ўсё ярчэй і ярчэй Зіхаціць над кляновым лісточкам любімай маёй Беларусі! JORDAN