Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая малітва

Сярэдняя: 4.6 (57 галасоў)

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Ўжо больш не шалелі над роднай зямлёй.

Я буду маліцца да яснага сонейка,
Няшчасных зімой саграваць сірацін,
Прыветна па збожных гуляючы гонейках,
Часцей заглядаці да цёмных хацін.

Я буду малiцца да хмараў з грымотамi,
Што дзiка над намi гуляюць не раз,
Каб жаль над гаротнымi мелi бяднотамi,
Градоў, перуноў не ссылалi падчас.

Я буду малiцца да зорак i жалiцца,
Што гасяць сябе надта часта яны,
Бо чуў, як якая з неба з iх звалiцца,
З жыцця хтось сыходзе на вечныя сны.

Я буду малiцца да нiвы ўсёй сiлаю,
Каб лепшаю ўродай плацiла за труд,
Збагацiла сельскую хату пахiлую,
Надзеi збытымi убачыў наш люд.

Я буду маліцца і сэрцам і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной.



Самы добра верш, які я

Самы добра верш, які я калі-небудзь чула)))*

Цудоуны верш! Купала -

Цудоуны верш! Купала - выдатны пicменнiк!

цудоўны верш з вельмі

цудоўны верш з вельмі глыбокім зместам)))))адзін з вершаў Купалы, які сапраўды вельмі добры і чытаецца з прыемнасцю))

На моєму комп'ютері відсутня

На моєму комп'ютері відсутня білоруська клавіатура, тому пишу українською. Завжди був і залишаюся закоханим у Білорусь, і великою мірою завдяки поезії Янки Купали. Лише по-справжньому великий народ може дати світові такого велетня. Молюся за Білорусь разом Купалою і всім слов'янським людом. Василь Романчишин. Україна.

самы найлепшы верш ў свеце!

самы найлепшы верш ў свеце!

Аж, сляза па щацэ пабегла....

Аж, сляза па щацэ пабегла.... Выдатна, велмi выдатна....

Вельмі моцны верш, які кранае

Вельмі моцны верш, які кранае сэрца!!!