Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мелодыя сусвету.

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Між берагоў мурожных рэк
Нясе нас плынь на хвалях часу,
Па-свойму, кожны чалавек
Гучыць у стылях фолку, джазу…
На струнах восеньскіх даждоў
Вятры іграюць нашы песні -
Чуваць мелодыі без слоў
У кожнай рэчцы напрадвесні...
Вісіць над возерам блакіт,
Твар упрыгожыла вясёлка
І на падпеўках у ракіт
З пчалой стварылася суполка,
Звініць сімфоніяй сусвет,
Лясы адгукваюцца рэхам,
На пратаптанай сцежцы след -
Ішоў на захад хтосьці пехам…
Туды, дзе мройны гарызонт
З зямлёю зліўся тонкай рыскай,
Адчыніць неба парасон
І ноч загойдае калыску...
А калыханку пераб'е
Матыў жалобны Лакрымозы
І ўсе мелодыі салье
У адну, дзе будуць смех і слёзы…
Як дзве рукі - мажор, мінор -
Падпарадкуюцца размеру,
Бо кампазітар-дырыжор
Нас піша ў нотах на паперу…

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115060804958