Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

Запчасти, форум и ремонт квадроциклов.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінск

Сярэдняя: 4.7 (26 галасоў)

Мой Мінск, мая сталіца,
Мой лёс, маё жыццё.
Як у небе бліскавіца,
Кранаеш сэрца ты маё.

Табой адным я ганаруся,
Любімым, мілым, дарагім.
Прыгажосцю тваёй дзіўлюся,
Ты будзеш вечна маладым!

Мой горад, мая любоў!
Заўжды сумую без цябе.
З усіх сталіц і гарадоў
Такога больш няма нідзе!

Мой Мінск — герой,
Праслаўлены ў баі!
За мірнае неба над галавой
Мы сцяг Перамогі ўзнялі!

Цябе душой я адчуваю,
Блакітны погляд твой.
Табе малітвы прысвячаю,
Хачу заўжды я быць з табой!

11 верасня 2010 г.



Прыемна тое, што існуюць

Прыемна тое, што існуюць такія маладыя аўтары, якія складаюць такія цудоўныя вершы.