Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мой край

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Мой край, ты песня мной яшчэ не спетая
Любоў мая к табе мацнее з кожным днем
Мая душа тваей красой сагрэтая
І сэрца маё б'ецца ў такт з тваім жыццём.

Я позіркам тану ў азёрах сінявокіх,
у зелені дубровы душу я лячу.
У палях жытневых залатых, шырокіх
я ціхі шэпт калосся зразумець хачу.

Пра што яно паспелае шапоча,
з лагодным ветрыкам, што гоніць хвалі.
Пра жаваронка ў небе, а можа хоча
духмяным стаць, жаданым караваем?

Блакітны край, шумлівых рэк , пявучых,
я да цябе ўсёй душою прырасла.
Да ясных крынічак вечна - гаючых,
і роднай мовы, што ад продкаў прыйшла.



дубрОў. жаварОнка. усЁй.

дубрОў. жаварОнка. усЁй. тваЁй. жыццЁм, жытнЁвых, азЁрах - ці нельга са слоўнікам праверыць? Ё пазначаць абавязкова ў бел. мове. І націскі - крынІчак, жаварОнка. Ну на што ж мову нявечыць, калі Вы яе так любіце?

Дзякуй Святлана, гэта мне

Дзякуй Святлана, гэта мне кара за тое, што правапіс не памятаю, і няхай будзе сорамна, той што настаўніцкі дыплом маючы, выправіла мною напісаннае правільна( мо наўмысня). Згодна Ё, трэба пісаць. Ведаеце, я добра разумею, што мне, сталай жанчыне на добры лад і не патрэбна наогул пачынаць пісаць, калі я гэтым ніколі незаймалася. І адчуваю я сябе тут вельмя няўтульна, але штосьці цягне нястрымна, відаць дарэмна. Шчырака кажучы сорамна мне, прабачце.

Шаноўная Зінаіда! Вам трэба

Шаноўная Зінаіда! Вам трэба пісаць, у Вас ёсць пачуцце слова і рамантыка, што і патрэбна паэту. Не кідайце. Я таксама далёка не дзяўчынка, асоба сталага ўзросту, але магу і памылак нарабіць, ды ў мяне ёсць добрая майстэрня - форум літаратура на тут бае, дзе добрыя сябры і знаўцы мовы. Перш чым сюды выкладваць - я там абгаблёўваю верш. Праўда, магу паспяшацца і не паказаць на форуме, тады могуць і памылкі быць. Калі Вы сябруеце з Інтэрнэтам, лёгка нас знойдзеце. Наталля Горбач у нас і Таццяна Дзямьянава, ды яшчэ пару асобаў. Таму не апускайце пяро сваё, пішыце. Мы ўсе недасканалыя, ідэалаў няма.

Падтрымліваю! Не кожнаму "Бог

Падтрымліваю! Не кожнаму "Бог дае"... А табе,Зіначка,Бог даў!

а табе, дзіцятка, бог таксама

а табе, дзіцятка, бог таксама дасць. пендаля пад сраку.

Хаця... Сайдзе і гэтак.

Хаця... Сайдзе і гэтак.

Чувак, неяк ты зусім толста((

Чувак, неяк ты зусім толста(( Ці так цікава...

Госць, Сб, 05/12/2012 - 18:29

Госць, Сб, 05/12/2012 - 18:29 а табе, дзіцятка, бог таксама дасць. пендаля пад сраку."
."Госць" - заўжды,як абглыданая костка...
нават сабакам не патрэбна...
Такія вось і хаваюцца за мянушкамі,як малпы,брызжучы ненавісцю да добрага і патрэбнага... Бо не жывуць на Зямлі працуючы,а гасцююць,таму жыццё "гасцей" - каб паболей урваць,такая натура,.. ды зняважыць іншых,працуючых...

На якой жа выснове вы

На якой жа выснове вы вырашылі, што такія людзі не працуюць? :)

Вось ад такіх адносін і

Вось ад такіх адносін і няўтульна.Здаецца мне, што тут павінны разглядвацца вершы, а не патасункі.Дзякуй, за падтрымку...

Але калі вы пакідаеце верш на

Але калі вы пакідаеце верш на агульнае разгляданне, то павінны быць гатовы да любой рэакцыі.

Морфіус, Пн, 05/14/2012 -

Морфіус, Пн, 05/14/2012 - 09:42 "павінны быць гатовы да любой рэакцыі".
Чалавечак,напічкаўшыйся морфію,гэта Паэтычны партал,а не хімічны,нечага тут сутвараць "рэакцыі",яшчэ ня тыя "рэактывы" увасабляць без дастатковых ведаў,а раптам выбухне?

"Чалавечак,напічкаўшыйся

"Чалавечак,напічкаўшыйся морфію,гэта Паэтычны партал,а не хімічны,нечага тут сутвараць "рэакцыі",яшчэ ня тыя "рэактывы" увасабляць без дастатковых ведаў,а раптам выбухне?"
- Бачу, што мела я рацыю, гаворачы, што ў вас не ўсё у парадку з фантазіяй: галюцынацыі нейкія, напрыклад)) Але, напэўна, гэта лечыцца.

Зінаіда, "троллі"

Зінаіда,
"троллі" распаўзаюцца па ўсім сайтам,дзе людзі маюць свае думкі,мары,пачуцці,а не "дэкрэтызаваныя пасланні шурыка да насельніцтва".
"Троллі" - гэта асаблівы малпавы род,"працуючы" на сайтах за дзяржаўную аплату.Задача ім пастаўлена вельмі простая - паскудзіць добрым людзям,дзе толькі можна,каб толькі Насельніцтва не з'ядналася ў Народ.І "Вершы.ру" не абы які сайцік.
Тут мова наша абратае крылы і жыццё! Пачытай мой верш "Пісьмо пэнсіянэра да акадэмікаў.Курыца,ці яйка" (Алег Буйніцкі.)
Добра толькі,што "троллі" самт Анічога не могуць - акрамя як Гадзіць. За гэта яны атрымліваюць "гранды" ад структур Адміністрацыі "прэзыдэнта-шурыка".
Вось тут што было...
Мне спадабалася Пявучасць і Асэнсованасць Тваіх Вершаў!
Я напісаў:". Дзіцятка., Сб, 05/12/2012 - 18:17
Падтрымліваю! Не кожнаму "Бог дае"... А табе,Зіначка,Бог даў!"
А гэты "тролль-госць" каторы ж канешне чытаў мяне і чытае і звярэе ад ненавісці.
Уважліва паглядзі мой вершык (у "апошніх) "Адкрытае пісьмо тым, хто ўзнамерыўся пісаць Вершы.". і - ПіШЫ!
піша: "Госць, Сб, 05/12/2012 - 18:29
а табе, дзіцятка, бог таксама дасць. пендаля пад сраку."
Бо па сутнасці і па Вершам нічога высказаць не можа. Бог "не даў".

О-хо-хо) Якая ж у вас багатая

О-хо-хо) Якая ж у вас багатая фантазія.
"Добра толькі,што "троллі" самт Анічога не могуць - акрамя як Гадзіць. За гэта яны атрымліваюць "гранды" ад структур Адміністрацыі "прэзыдэнта-шурыка".
- Фантастыка :)

"А гэты "тролль-госць" каторы ж канешне чытаў мяне і чытае і звярэе ад ненавісці".
- Чалавек, калі сам "звярэеш", ты на другіх не перекладай, ок?

"Бо па сутнасці і па Вершам нічога высказаць не можа. Бог "не даў".
- Затое вам ён даў хворую фантазію.

Дзякую за:"О-хо-хо) Якая ж у

Дзякую за:"О-хо-хо) Якая ж у вас багатая фантазія.". Прыемна чуць ад чытача.
Але,паменей морфію ў арганізму ўжывайце,бо думкі ў Вас блытаюцца ад наркатызацыі:
Ці то -Якая ж у вас багатая фантазія.
Ці гэта: -Затое вам ён даў хворую фантазію.
Ніяк не ўцяміць,ці то ўсялякая фантазія хворая,ці то ўсялякае багацце хвароба,ці то Бог,нейкі Ўсявышні псіхапат,які надзяляе людзей вар'яцкай фантазыяй?...
Звярніцеся да дахтароў у наркалагічны дыспансар,дапамогуць.
Ці то ў Вас,марфініст Вы наш,аніякай фантазыі няма і таму Вам горка і завідкі душаць? Дрэнна,калі гэта ў Вас невылечна...

"Але,паменей морфію ў

"Але,паменей морфію ў арганізму ўжывайце"
- І даўно ў вас галюцынацыі-та?

"бо думкі ў Вас блытаюцца ад наркатызацыі"
"Ніяк не ўцяміць..."
- Не паверыце, але ў вас проста клінічны выпадак гэтай самай блытаніны думак - адразу бачна. Нават ня трэба шукаць глыбей. І СПГС тут таксама.
Завідкі нейкія... Чаму ж зайздросціць? ;)

Я ўсе добра зразумела адразу

Я ўсе добра зразумела адразу і я, не ўступаю ў нікчэмныя дыскусіі, гэта мне наогул прыкра, я стаўлю сябе вышэй за гэту нікчэмнасць і не лічу, што павінна дыскутаваць быля з кім, а Вам дзякуй.