Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Моцна

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Адразу не адчуць: Цябе падхопіць моц. Дазволіш Варухнуць Нагой па снезе: клоц. Скрыпучы снег заціх, Палёг і спіць даўно. Мне добра гаварыць, Ды горла заскрабло. У шыю моц паўзла, І я не чула ног. Няўжо я хутка йшла? Мне кажуць, што за трох. Адразу не адчуць, Як ртуць уніз паўзе. Не горача, каб дзьмуць. У вочы глянь зіме Трымаеш у руках І час, і лёс, і твар ?! А моц – гэта твой жах І ты не ўладар ..! Любіць сонца за цень, Што падае ад дрэў, Любіць свой кожны дзень, Глушыць адчаю рэў… Калі не трэба чуць, Не чуеш сам сябе, А сэрца распрануць, То моцна кроў хлыне. Мне б вочы твае… Ты прыгожы, І позірк твой мне не варожы. Чакаю і быццам знянацку Не кідай жа мяне, як цацку. Nike