Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мова

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
I няма раднейшага слова За прасцейшае гэта "мова". Гэта слова гучыць у хаце, Дзе мая засталася мацi, Гэта слова гучыць у рэчцы, У зарослай травою сцежцы, Чую я яго у небе блакiтным, I у простай маёй рыфме. Запытае мiнак зайздростны: «Ці ёсць у гэтым патрэбнае штосьці, У гэтых словах, у гэтай мове? Што такога ў гэтай размове?» Усміхнуся і без адказу Мінака я пакіну адразу. Мая мова - маё багацце, Няма мовы - i пуста ў хаце. I не ведаць чужым слова За прасцейшае гэта «мова». Нават у далечыні ад дома Гэта слова душы знаёма. Яно ў сэрцы маім, дзе цёпла, Там, дзе памяць яго не сцёрла. Хай гучыць мая родная мова Там, дзе дом, дзе ўсё сэрцу нянова! Kobe XII 12 Shoes