Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Настасся Каротчыкава

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
I няма раднейшага слова За прасцейшае гэта "мова". Гэта слова гучыць у хаце, Дзе мая засталася мацi, Гэта слова гучыць у рэчцы, У зарослай травою сцежцы, Чую я яго у небе блакiтным, I у простай маёй рыфме. Запытае мiнак зайздростны: «Ці ёсць у гэтым патрэбнае штосьці, У гэтых словах, у гэтай мове? Што такога ў гэтай размове?» Усміхнуся і без адказу Мінака я пакіну адразу. Мая мова - маё багацце, Няма мовы - i пуста ў хаце. I не ведаць чужым слова За прасцейшае гэта «мова». Нават у далечыні ад дома Гэта слова душы знаёма. Яно ў сэрцы маім, дзе цёпла, Там, дзе памяць яго не сцёрла. Хай гучыць мая родная мова Там, дзе дом, дзе ўсё сэрцу нянова! Kobe XII 12 Shoes


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ты стаяла ў белым адзенні, Вецер дзьмуў на твае валасы. Адзінота, як цемры стварэнне, У думках блытала галасы. Дзесьці граў на скрыпцы музыка, Ледзьве чутна, не чуў ніхто. У адзіноце гучала скрыпка Нібы нудны знаёмы сон. Гэта ноч такая, як сотні, Мільёны самотных начэй Калі дзьмуў ветрык павольны, Не заплюшчыць ад думак вачэй. Ты стаяла ў белым адзенні, Вецер дзьмуў на твае валасы. Можа, гэта гасне надзея І мінулі твае часы? Можа, болей не будзе света? Цемра, жудасць да нас прыйшлі? Ты стаяла, а хуткі ветрык Год за годам сціраў з зямлі. adidas Ultra Boost kaufen


Сярэдняя: 5 (6 галасоў)
Мы паляцім з табою разам на Юпіцер, Дзе зорки ясныя чакаюць нас з табой. Жыцце не вечнае, але на той арбіце У нас будзе і вечнасць, і спакой. Лісты мы з Марсу слаць з табою будзем Усем тым, хто на Зямлі чакае нас. Мы на Луне з табой пра правілы забудзем і будзем весяліцца ўвесь час. Глядзець мы на Вянеры будзем фільмы Пакуль кінамеханік не засне. А потым мы пасадзім апельсіны, Каб выраслі яны ужо к вясне. На Сонцы мы з табой спячом пячэнне, А на Меркурыі з табой яго з'ядзім. Нам вечным будзе кожнае імгненне, З табою мы праз космас паляцім. Ты думаеш, усе гэта нерэальна, Але аднойчы ранкам мы з табой Абавязкова паляцім на неба, І зоркі пералічым мы з табой! Калі закончацца ўсе нашы хвіліны, Пяшчынкі часу спыняць свой імклівы бег, Глядзець мы на Вянеры будзем фільмы. А, можа, там шчаслівы чалавек? Nike Benassi Slide


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Я люблю, калі ў доме ціха, Калі свет нідзе не гарыць, І не чутна ніводнага ўздыха, І ўвесь горад даўно ужо спіць. Я люблю, калі ў доме пуста, і няма ніводнай душы. Калі думкі, якія трывожаць, Заблукалі ў гэтай глушы. Я люблю, калі зоркі ў небе, Як фанарыкі, ярка гараць Калі шэрая ў цемры мэбля Выглядае, як ночы палац. Я люблю, калі мне не больна, І калі немагчыма адчуць Нешта дрэннае, неспакойнае, І магу я спакойна заснуць. Kids Running Shoes