Н. С. Гілевічу
Чую тваю жаўруковую музыку
Ў скошаных травах мурожных,
Мова! Як сонца маё
беларускае,
Ты свецішся словам кожным.
Цябе і заворвалі, і закопвалі.
I ўсё ж нашы продкі праз гора
Данеслі да нас цябе,
родную, цёплую,
Жывую і непаўторную.
I калі ты мяне толькі паклічаш,
Памру за цябе без енку.
Нашу я любоў да цябе
вялікую
У сэрцы сваім маленькім.
Мова наша знікае менавіта
Мова наша знікае менавіта з-за народа. Які народ, такія і адносіны да роднай мовы. Трэба змяніць менталітэт, каб не было больш на беларускай зямля наогул рускай мовы. Вось тады мова будзе існаваць заусёды. Без гэтага ніяк
Цяжка думаць што наща
Цяжка думаць што наща непауторная цудоуная мова можа знiкнуць назаужды
шмат вершаў напісана пра
шмат вершаў напісана пра родную мову, але вось гэты мне спадабаўся брльш за астатнія,
такі кароткі, а колькі пачуццяў, і наколькі дакладна ўсё сказана...