Мова родная… Беларуская…
Ты — мая назаўсёды любоў...
Не ў лясочку — сцяжыначка вузкая,
А — прасторы жытнёвых палёў…
Ахіне ветрык вольнымі словамі —
І ў душу завітае святло…
А ці сталі б народам без мовы мы —
Каб на свеце яе не было?
Мова шчырая… Мілагучная…
Жаваронкамі словы звіняць…
Хто сказаў пра яе, што — нязручная,
Каб штодзённа на ёй размаўляць?
Адмаўляць мове роднай у годнасці —
Бы ў галоднага хлеб адымаць…
Хто не згоден з яе неабходнасцю —
Не спяшайце яе зневажаць…
Мова светлая… Мова чыстая…
Паспрабуеш — і хочацца піць…
Бы крынічныя воды, празрыстая —
Не спыніць яе, не замуціць…
Як калісьці на ёй (сведкі маюцца)
Продкі песні спявалі свае,
Так і сёння нашчадкі натхняюцца
Срэбразвонным напевам яе…
Мова мілая… Прыгажэйшая
З лепшых моў, што дагэтуль былі…
Хто яе абылгаў, што — бяднейшая,
Чым астатнія мовы зямлі?
Без яе не праліць сэрца словамі,
Без яе хараство не апець…
Даражыце, бы скарбніцай, моваю,
Каб сваю, беларускую, мець!
Мова цёплая… Мова матчына…
Ў кожным слове — свая прыгажосць…
Мы павінны быць лёсу ўдзячнымі
І за тое, што мова ў нас ёсць,
І за тое, што “роснаю” “раніцай”
“Запаліўшы” “святлом” “далягляд”,
“Промні“ “сонейка” нам “усміхаюцца”
І “спявае” “навокал” “зямля”…
мы его
мы его берём!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!