Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы адданасці сяброў не заўважаем

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Мы адданасці сяброў не заўважаем, Абыякавы да іх перажыванняў, Трапяткіх заўжды цураемся пытанняў, А пачуўшы іх, мы позірк свой хаваем… Не, адданасці сяброў не заўважаем. Мы лічым, што яны не разумеюць, Ствараем непатрэбныя бар’еры, Ды эга павялічваем памеры, А ў душы зярняты гневу спеюць, Бо думаем, што нас не разумеюць. Мы пяшчоты блізкіх рук не заўважаем, Ужо дарослыя, прыехаўшы дадому, Матуля абдымае, як малому Валасы рукой цярушыць. У гэты момант Крыху сябе няёмка адчуваем, І пяшчоты блізкіх рук не заўважаем. Мы абураемся на блізкіх без прычыны, І заўжды ад іх чакаем дапамогі, А калі раптам памагчы яны не могуць, То наша сэрца ім навек зачынена, Бо абураемся заўсёды без прычыны. А блізкіх, наадварот, нам трэба берагчы. Air Zoom Pegasus 34