Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы можам спыніць вайну

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)
З дзяцінства слаўнага куплеты. І толькі з дрэва – пісталеты. З вады ўсе кулі, на ўцеху. Гарматаў залпы – з дзіцячага смеху. Наўзамен цацак сёння танкі. І шынялі – не вышыванкі. Мінула лета, зноў зіма. І праўды няма, а толькі хлусня. Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу. Людскія стогны чуць я не хачу. Ці можам мы спыніць з табой вайну? Са зброяй у руках салдаты. Твой лёс трывогаю працяты. Агнём палае сэрца, хата. А дзе ж ты, мама, дзе ж ты, тата? Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу. Людскія стогны чуць я не хачу. Ці можам мы спыніць з табой вайну? Няўжо адвечна будзе драма? І знесена да міру брама? Свабода – учора, сёння – рабства. І знікла літасць, ззяе хамства. Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу. Людскія стогны чуць я не хачу. Ці можам мы спыніць з табой вайну? У металалом здамо гарматы! Да ворагаў пакрочым у сваты! У ваду ўсе пераплавім кулі… Каб смех дзіцячы зноў пачулі! Свет, Свет, ты спыні вайну, я бачыць слёзы болей не магу. Людскія стогны чуць я не хачу. І можам мы спыніць з табой вайну! Nike React Element 55


Дякуємо дуже за вірш! Щира

Дякуємо дуже за вірш! Щира подяка з України !!!

Дзякуй, трымайцеся.

Дзякуй, трымайцеся.