Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На гэтай зямлі чалавечыне трэба...

Сярэдняя: 5 (1 голас)

На гэтай зямлі чалавечыне трэба
Спакою душы над кавалачкам хлеба,
Ды кволаму моцы прад доляй сваёй,
Ад моцных спагаду ды чыну з дабром.

На сталыя годы адказаў не знойдеш
Дзе крыніцы каханьня, затокі любові,
Куды іх па летам пазьбеглі вытокі,
За горы якія, лясы ды разлогі.

Й незачым болей крычаць ды галёкаць,
Плыт будаваць, мроіць мэтаў высокіх,
Ня плыць плытагонам зьмялелай вытокі,
На шчыльных чаротах, уздоўж вострых асокаў.

Ды й толькі гаворка зусім не аб тым,
Як сыйдзе жыцьцё наша пыхам на дым,
Як сёньня таполь застаецца трухой,
Што ўчора студзіў вераб’ёў пад страхой.

Жыцьцё раўнадзейства даруе ўсім,
Выбор на сьцяжынках, якімі ійсьці;
Ці пакоры прыдбаць, быццам сьветлы анёл,
Ці нясьці супраціў па-над доляй такой.
-25.07.15.