Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На могілках.

Яшчэ не ацэнена

1
Вясновая дрымота
І авітаміноз,
Тваіх вачэй пяшчота
Кранае, аж да слёз...
Жаўціць мімоза сонцам,
Падснежнікаў блакіт,
І сум вачэй бясконца
Сярод магільных пліт…
2
Чаму згасаюць зоры?
Знікае бляск вачэй?
Ня можна жыць у каморы
Душа жыве вышэй...
Толькі чаму балюча
Усё гэта назіраць?
Вадзіцаю гаючай
Палошчуць слёзы гаць.
3
Тут вечнасці пачатак
Заплецены ў клубок,
І дзверы ў гэту хату
Заслоньвае вянок...
І словы з эпітафій,
Як памяць, на гады,
І вочы з фатаграфій,
Як помнікі бяды…

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115040110227