Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На радзіме

Яшчэ не ацэнена
Ізноў я бачу сэрцу мілы родны кут, Усё i любасна мне i знаёма тут. Лiчу з усмешкаю суседскiя агнi. Старога дуба абдымаю каранi. Я вярнуўся дадому, матуля. Як у хаце радзiмай утульна! Дорыць мне асалоду iгруша, I зязюля кукуе ў пушчы. Пералесачкi вераснёвыя Даражэй мне за скарбы паўднёвыя. Так заўсёды вяртаецца бусел Да радзiмых крынiц Беларусi. Хаджу iмшыстымi ашмянскiмi барамi, Душу лячу суніцамі, грыбамi. Блукаю ў слуцкiх восеньскiх садах I п`ю душою яблыкавы пах. Тут у жнiўнi хвалюецца жыта. Тут дзяцінства імгненна пражыта. Гэты дзëран мае мялi рукi. Тут мае падрастаюць унукi. Тут кастрычнiк вяселле гуляе I для добрых гасцей раскладае На шырокiм квяцiстым абрусе Шчодры восеньскi дар Беларусi. Я не забуду анiколi тых мясцiн, Дзе я сталеў i дзе не буду я адзiн, Дзе я цудоўную дзяўчыну пакахаў, Дзе я маленькую дачушку калыхаў. Мне нікуды збегчы з палону Iзумрудна-блакiтнага лёну. Тут мой лёс, тут мой дом i сям’я Тут навекi радзiма мая! Я тутэйшае здольнай пароды. Я вярнуўся сюды назаўсёды. Назаўсёды я сёння вярнуўся Да ласкавай маёй Беларусi. Nike Jordan Super Fly 5