Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сяргей Суконнаў

Сярэдняя: 5 (1 голас)
1. Сёлета папрацавалі добра І у першы раз за колькі год Зладзiлi ў далёкую дарогу Паглядзець, дзе як жыве народ. Свет жыве бадай што і нядрэнна, Робіць кожны, колькі мае сіл, Але не шукай нідзе дарэмна Беларускай роснае красы. Прыпеў: Гэй, зямляча, заспявайма, На гармоніку зайграй, Раскажы нябёсам дальнiм Пра цудоўны родны край! Я з табой сыдуся ў скоках, Ўстаўлю кветачку ў картуз! Хай пабачыць край далёкі, Як гуляе беларус! 2. І не знойдзеш ў доўгім вандраванні, Хаця б цэлы свет ты абыйшоў, Песень з гэткім шчырым спачуваннем I дабразычлiваю душой! Прыпеў. Nike


Сярэдняя: 5 (1 голас)
1. Спякотамi, грымотамi Пранеслася жнiво. Глядзiце, людзi добрыя, На гэта хараство ! Вось ён - з мучыцы свежанькай Духмяны каравай ! Дык чарку «Белавежанькi» Да краю налівай ! Прыпеў: - Дажыначкi, дажыначкi - Звініць, пяе вышынь ! - Як песня над краiначкай Сялянскае душы ! Дажыначкi, дажыначкi – Паўнюсенькі абрус ! Сваіх гасцёчкаў міленькіх Частуе Беларусь ! 2. А жнiвеньскае сонейка Дажынкi залацiць. Папрацавалi добранька, Каб лепей разам жыць. Нябёсачкi блакiтныя Iльюць вакол спакой. Святкуй, Радзiма мiлая, Працоўны гонар свой ! Прыпеў. womens nike shoes


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ой, прывёў мяне мілок ночкаю дахаты: - Можа вып`еш ты маёй кубачак гарбаты? - Для мяне тады й сусвет будзе малаваты, Калi вып`ю я тваёй кубачак гарбаты! Прыпеў : Вох, вох, далібог! Будзень, альбо свята - Налівай ты мне хутчэй кубачак гарбаты! Каб каханнем, дабрынёй поўнілася хата, Піце ранiцай і ўдзень кубачак гарбаты! У кантору завітаў пакупнік багаты. Пачастуем і яго кубачкам гарбаты. Нам за бульбу той купец сплоцiць аж занадта, Калі вып`е сёння ў нас кубачак гарбаты. Прыпеў - У суседа пуза – во ! Аж не лезе ў хату. - Зараз кіну есці шпiк, буду піць гарбату. - Хутка будзе наш сусед нават худаваты: Пасля вэнджаных каўбас - кубачак гарбаты. Прыпеў У шынку шырокі стол трошкі касаваты. Нас пытаецца шынкар – піва ці гарбаты? Мне здаецца, той шынкар трохі дуркаваты. З куфлям піва добра йдзе кубачак гарбаты. Прыпеў - Вы заходзьце, сябрукі, да мяне у хату. Пачастую сёння вас кубачкам гарбаты. - Дык чаму ж i не зайсьці, калі сярод хаты Да мачанак- калдуноў - кубачак гарбаты?! Прыпеў На стале закускi шмат – скваркі ды салаты. Жонка просіць у мяне : - Ці варыць гарбату? - Ды нясі ты ўжо хутчэй самавар пузаты, Стаў ля слоіка з віном кубачак гарбаты! Прыпеў NIKE AIR MAX


Яшчэ не ацэнена
Ізноў я бачу сэрцу мілы родны кут, Усё i любасна мне i знаёма тут. Лiчу з усмешкаю суседскiя агнi. Старога дуба абдымаю каранi. Я вярнуўся дадому, матуля. Як у хаце радзiмай утульна! Дорыць мне асалоду iгруша, I зязюля кукуе ў пушчы. Пералесачкi вераснёвыя Даражэй мне за скарбы паўднёвыя. Так заўсёды вяртаецца бусел Да радзiмых крынiц Беларусi. Хаджу iмшыстымi ашмянскiмi барамi, Душу лячу суніцамі, грыбамi. Блукаю ў слуцкiх восеньскiх садах I п`ю душою яблыкавы пах. Тут у жнiўнi хвалюецца жыта. Тут дзяцінства імгненна пражыта. Гэты дзëран мае мялi рукi. Тут мае падрастаюць унукi. Тут кастрычнiк вяселле гуляе I для добрых гасцей раскладае На шырокiм квяцiстым абрусе Шчодры восеньскi дар Беларусi. Я не забуду анiколi тых мясцiн, Дзе я сталеў i дзе не буду я адзiн, Дзе я цудоўную дзяўчыну пакахаў, Дзе я маленькую дачушку калыхаў. Мне нікуды збегчы з палону Iзумрудна-блакiтнага лёну. Тут мой лёс, тут мой дом i сям’я Тут навекi радзiма мая! Я тутэйшае здольнай пароды. Я вярнуўся сюды назаўсёды. Назаўсёды я сёння вярнуўся Да ласкавай маёй Беларусi. Nike Jordan Super Fly 5