Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Не многа і трэба

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Для поўнага шчасця не многа і трэба: зямля, каб на ёй сваю долю знайсці, і неба — высокае, яснае неба, якое да зор заклікае: "Ляці!" І штосьці між імі. Не цвік і падкова, не ў хаце багацце і не "Мэрсадэс", а нечая ўсмешка, і добрае слова, і светлы пагляд, і ў вачах — інтарэс. І ўпэўненасць: некаму ты — неабходны — як сонца, як дожджык, паветра глыток. Таму, хто і ў радасці — любы і родны, і ў горы — твайго неспакою выток. І нешта яшчэ, без чаго "шчасце з рогу" амаль немагчыма (так-так, сэ ля ві): надзея на сябра, і вера у Бога, і к людзям — усім — адчуванне любві.Nike Shox Deliver