Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НЕ ПАКіДАЙ МЯНЕ, МАЯ РАДЗіМА...

Сярэдняя: 4.9 (90 галасоў)

НЕ ПАКіДАЙ МЯНЕ, МАЯ РАДЗіМА…
Дзяцінства Дом – на беразе Дняпра…
Там, на ўзвышшы Дуб -
стары ўжо быў –
а маці мяне толькі нарадзіла…
Збіралася ля Дуба дзетвара…
І тут
упершыню дзяўчыну палюбіў я…
Пакуль жыву,
не пакідай мяне,
мая Радзіма…

Юнацтва Край – з імклівасцю Дняпра…
На ўзвышшы – Дуб…
Да дуба прыхілілася Шыпшына…
Тут
юнакі збіраліся, прыходзіла пара
ім адлятаць…
Там абмяркоўвалісь прычыны…
Пакуль жывы,
не пакідай мяне,
мая Радзіма…

Усё жыццё мне сніцца гэты Дуб…
Ён не вялікі быў…
Але – камлюкаваты!
Ён у дзяцінстве - Там…
І ён жа,зараз - Тут…
Радзіма,
прад табой я – вінаваты…
Як перад Маці Божай –
чалавек…
Радзіма, гэта – не Краіна.
Радзіма – наш жыццёвы век!
…і што ж,
за гэты век мы нарабілі?..

Стары-дзіцёнак…
Я – і Там…
…і – Тут,..
і“там”, і “тут” жыццё усё – адзіна…
Стаіць дагэтуль стары дуб,
на ўзвышшы,ля Дняпра…
Калі памру,
Не пакідай мяне,мая Радзіма…
**.**
(2 лістапада 2011 г. )



Проста не будзь госьцем,

Проста не будзь госьцем, Алег.
Бо калі ты пачынаеш выкручвацца, і адразу прыводзіць доказы робіцца сапраўды брыдка за некаторыя свае папярэднія водгукі.
Калі ты вырашыў, што я ў цябе гасцяваў з брудам, дык ты мяне горш вывучыў, чым я цябе.

Вось гэта вартае, каб

Вось гэта вартае, каб вяртацца і вяртацца, зноў і зноў, з шыпамі і абголенымі, з чырвоным і белым, і нават зялёным.