Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Недарэчная гісторыя

Сярэдняя: 5 (1 голас)
- У небе палотнішчы - шэрыя, белыя, Мілы мой, мілы, што нарабіла я... - Неба палошчыцца шэрым і белым, Што нарабіў я, любая, мілая... - Лісцем пад ногі кладуцца здарэнні, Мілы мой, мілы, няма прабачэння... - Ўвосень лістоце пара красавацца, Мілая, мілая, як апраўдацца... - Кроплі па вокнах, і так шмат вады, Мілы мой, мілы, бывай назаўжды... - Кроплі па вокнах сціраюць сляды, Мілая, мілая, колькі бяды... І разышліся, над імі заплакаў Восеньскі дожджык, злы забіяка, Клікаў, лістотай залеплены, шквал, Клікаў спыніцца, зрабіўшы прывал. Ды не пазналі - ні дожджык-гуляка, Ні вецер, ні восень, ні стары вакзал, Ды і наогул ніхто не пазнаў, Яна што казала, І што ён казаў, Яна ўспамінала, І ён ўспамінаў, З кім гэта было, І куды ўсё сплыло... Jade Rasif


прыгожа і сумна.

прыгожа і сумна.