Нешта згубленае шукаю,
  I нiяк яго не знайду
  Па зарослых шляхах блукаю,                                                                                                                                            Да цябе у сваiх снах  iду
Як у лесе, цябе гукаю,                                                                                                                                            Скрозь балотную йду ваду                                                                                                                                            Але ты ад мяне знiкаеш,                                                                                                                                            Я нiяк цябе не знайду
                                                                                                                                             Ты той сон, што я снiў падлеткам                                                                                                                                            Ты як спеў салаў’я у начы,                                                                                                                                            Ты як першы снег на палетках                                                                                                                                            Ты цяпло ад старой пячы,
                                                                                                                                             Ты прывабная кветка у маi,                                                                                                                                            Ты люстэрка з чароўнага шкла,                                                                                                                                            Дзе ж цяпер я цябе адшукаю -                                                                                                                                            Маладосць, што ўжо прайшла…