Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Невядомаму салдату

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Вакол цябе акопы, бліндажы.
Вакол - зямлі скрываўленай сумёты.
Малітву нехта шэпча:"Памажы!"
Кляне другі:"Каб вы згарэлі з чортам!"

Вакол цябе ідзе шалёны бой.
І кулі, разразаючы паветра,
Са сьвістам пралятаюць над табой.
А ты ляжы. І не зьвяртай на гэта.

А ты ляжы, паранены салдат.
Ня слухай, як сьпяваюць кулямёты,
Пра тое, што не вернешся назад
З апошняга і першага палёта.

Што потым будуць сьлёзы і лісты,
І словы, апякаючыя сэрца,
І маці не засьне да цемнаты,
Ня верачы пасьведчаньню аб сьмерці...

Вакол цябе акопы, бліндажы.
Вакол - зямлі скрываўленай сумёты.
А ты ляжы, салдат, а ты ляжы.
На хісткае мяжы цяпер і потым...



Толькі выдатна. Ну можа хіба

Толькі выдатна.
Ну можа хіба што шматкроп'е напрошваецца напрыканцы другога слупка замест знікшай у небыццё кропкі слова "ўвагі". А напрыканцы наадваврот кропка лепей, як адная хвіліна маўчання.