Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Незабудкі азёр

Сярэдняя: 5 (10 галасоў)

Ля ціхай затокі на плёсе
Ёсць шчасце згадаць аб любві.
Сваіх я не высушу вёсел —
Плыві, мая лодка, плыві!

Крычаць патрывожана гусі
У мройны азёрны разліў.
А карта маёй Беларусі —
Як луг, што блакітна зацвіў.

Ля Браслава звоняць крыніцы.
Азёры Наддзвіння бруяць.
I вербы схіляюцца ніца,
I вёслы, і вёслы блішчаць.

Якая ж нязнаная сіла
I вабіць сюды, і заве,
Дзе Нарач нябёсы ўтапіла,
Дзе Свіцязь плюскоча ў траве.

Запеў пастушковае дудкі
Ля плёсаў яшчэ не замёр.
I росна цвітуць незабудкі
Маіх беларускіх азёр.



Заварожвае!!!!!!!!! ваша

Заварожвае!!!!!!!!! ваша пяшчота)

выдатны твор.зачароўвае

выдатны твор.зачароўвае вобразнасцю. скора Ваш дзень нараджэння. з гэтай нагоды невялікі вершаваны экспронт.
жадаю на творчай быць плыні
у шолаху ЛіМаўскіх хваль.
каб з ветрам абуджаным сінім
трымаць у жыцці вертыкаль.
Іна

Няхай і Іна мае плыні, І шмат

Няхай і Іна мае плыні,
І шмат вятроў праз выгляд руж.
І вертыкаль, і скок праз тыны...
Каб Віктар бачыў болей луж.

Каб крамя возера і луга,
Крамя высокіх тапалёў,
Ён бачыў ТУЮ, хто не здужыць
Без пераможца жыць адной.

Не без кагосьці з чамаданам,
Не без бацькоў і сваякоў,
Не без народа з дзіўным станам...
А без ЯГО, хто шчэ не кроў.